У рамках рэалізацыі праекта "Кожная пятніца - дзень роднага, свайго" вучні 5, 6 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве #БабулінКуфэрак "Беларускі ручнік - повязь часоў". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй, відамі і сімвалічнымі значэннямі беларускага ручніка, яго роляй у жыцці нашых продкаў. Даведаліся, што ручнік злучае пакаленні, гісторыю, сучаснасць, сям'ю і род, таму яго і называюць "повязь часоў"